Белорусский портал в Казахстане

Максіма Багдановіча чытаюць на мовах народаў свету



У кожнай літаратуры ёсць вершы, якія можна назваць візіткамі нацыі. Нагода ‒ мастацкая дасканаласць, а таксама шырокі грамадскі розгалас і ў нацыянальнай культуры, і за мяжой.

У творчай спадчыне Максіма Багдановіча сярод шэрагу запамінальных твораў вылучаецца верш "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…", адметны філасофскім гучаннем, надчасавым і наднацыянальным клопатам аўтара пра лёс чалавецтва.

Верш, напісаны падчас Першай сусветнай вайны, не страціў актуальнасці і сёння. 125-годдзе са дня нараджэння класіка літаратуры падштурхнула нас да ідэі правесці беспрэцэдэнтную міжнародную культурную акцыю – прэзентаваць выбітны чалавекалюбны твор М. Багдановіча на мовах народаў свету. А чытаць любімы верш будуць паэты, перакладчыкі, выкладчыкі, студэнты і самі носьбіты моў.

Разам з вядомым даследчыкам творчасці Максіма Багдановіча, літаратуразнаўцам Міколам Трусам, "Звязда" прадстаўляе праект “Максіма Багдановіча чытаюць на мовах народаў свету”. 

Да перастварэння твора М. Багдановіча на мовы іншых народаў, магчыма, прыахвоцяцца і сённяшнія дойліды мастоў дружбы. Запрашаем да супрацоўніцтва асобных аўтараў, творчыя згуртаванні, адукацыйныя і культурна-асветніцкія ўстановы. Далучайцеся да нас!

Творчая каманда "Звязды" дзякуе ДУ "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" і бібліятэцы-філіялу №8 імя М. Багдановіча за дапамогу ў правядзенні здымак.

Пераклад на харвацкую мову


Пераклад на рускую мову


Пераклад на туркменскую мову


Пераклад на чачэнскую мову


Пераклад на китайскую мову


Пераклад на карацінскую мову


"Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..."



Аўтары: Ганна Багіно, Кацярына Асмыковіч
Звязда, 29 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/419/37789
Текущая дата: 20.11.2024