Пра гэта інфармуе ТАСС, спасылаючыся на заяву, абнародаваную паліцыяй ФРГ.
Паведамляецца, што сігнал трывогі паступіў раніцай з навучальнай установы ў населеным пункце Петэрсхаген. Праваахоўнікам паведамілі аб тым, што ў школу зайшоў невядомы ўзброены мужчына. Паліцэйскія абшукалі будынак і затрымалі невядомага. У яго пры сабе былі нож і зброя, тып якой не ўдакладняецца. Пры правядзенні аперацыі па затрыманні пацярпеў адзін з праваахоўнікаў, а таксама зламыснік.
Указваецца, што ў будынку былі ў асноўным педагогі.
У паліцыі таксама адзначылі, што дапускаецца верагоднасць таго, што мужчына збіраўся здзейсніць напад.
Звязда, 8 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/42/73003
Текущая дата: 16.11.2024