Белорусский портал в Казахстане

Кіберзлачынцы атакавалі банкаматы больш як у дзесяці краінах, у тым ліку Беларусі



Пра гэта паведамляе Рэйтэр са спасылкай на кампанію Group-IB.

Кіберзлачынцы сёлета дыстанцыйна атакавалі банкаматы больш як у дзесяці краінах Еўропы, у тым ліку Беларусі, выкарыстоўваючы шкоднае праграмнае забеспячэнне.

Ахвярамі рабаўнікоў сталі банкаматы, размешчаныя ў Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Іспаніі, Кыргызстане, Малайзіі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Румыніі і Эстоніі. Шкодная праграма прымушала банкаматы выдаваць злачынцам наяўныя грошы, паведаміў прадстаўнік Group-IB Дзмітрый Волкаў.

Ён не назваў абрабаваныя банкі, а таксама выкрадзеныя сумы. Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што мішэнямі злачынцаў, якія працягваюць удасканальваць метады крадзяжу, будуць станавіцца ўсё больш банкаматаў у розных краінах.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/420/37663
Текущая дата: 20.11.2024