Белорусский портал в Казахстане

Клоуна Алега Папова пахавалі ў Баварыі



Клоуна Алега Папова пахавалі ў Эглафштайне, у федэральнай зямлі Баварыя.

Па словах бургамістра камуны Штэфана Ферча, пахаванне прайшло на могілках, якія належаць эвангелічнай суполцы горада.

"Гэтыя могілкі не з`яўляюцца грамадскай прасторай. Блізкія спадара Папова пажадалі, каб падчас пахавання не ажыццяўлялася фота- і відэаздымка", - распавёў Ферч.

На цырымоніі прысутнічалі каля 100 чалавек.

Папоў памёр 2 лістапада на 87-м годзе жыцця ў Растове-на-Доне, куды прыехаў з гастролямі. Прычынай смерці стала спыненне сэрца.

Звязда, 10 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/421/37526
Текущая дата: 20.11.2024