Пра гэта паведамілі ў Белдзяржфілармоніі.
Дзве сусветныя прэм`еры ў адзін вечар прагучаць на сцэне Белдзяржфілармоніі.
Камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова 5 лістапада прадставіць праграму "Аўстрыя - далёкая і блізкая". Яна адкрые Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі. Аркестр выканае Канцэрт нумар 5 Моцарта для скрыпкі з аркестрам.
Таксама прагучыць Квартэт Бетховена ў аркестроўцы Малера. Акрамя шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі публіка азнаёміцца з творамі сучасных аўстрыйскіх кампазітараў, якія будуць гасцямі Белдзяржфілармоніі ў гэты вечар.
Прагучаць "Кампанула" для скрыпкі з аркестрам Габрыеле Прой і "Навелета" для струннага аркестра на тэмы дзвюх беларускіх народных песень Эрыка Фрайтага.

"Эрык Фрайтаг заўсёды дасканала вывучае музычную культуру краіны, якая яго цікавіць. Дзякуючы таму, што жонка кампазітара родам з Беларусі, у рукі да яго трапіў зборнік "100 беларускіх народных песень". Тое, якія песні Эрык выбраў і паклаў у аснову свайго твора, сведчыць аб яго вытанчаным музычным гусце", - адзначыў Яўген Бушкоў.
Салісткай у праграме "Аўстрыя - далёкая і блізкая" выступіць скрыпачка Алена Дзянісава, якая доўгі час жыве і працуе ў Аўстрыі. Спецыяльна для яе ствараюцца новыя творы, яе выступленняў чакаюць у многіх краінах. А сам Алену называюць "скрыпічнай Піяф" за артыстызм. Акрамя Канцэрта Моцарта і прэм`еры Габрыеле Прой Алена Дзянісава выканае "Тры вальсы" Фрыца Крэйслера.
Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі пачнецца з музычных мерапрыемстваў і прадоўжыцца выстаўкамі, дэманстрацыямі літаратурных твораў і жывапісу.
31 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
31 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/422/37476
Текущая дата: 20.11.2024