Белорусский портал в Казахстане

Маскоўскі праспэкт у Кіеве перайменавалі ў праспэкт Сьцяпана Бандэры



Пра перайменаваньне Маскоўскага праспэкту ў праспэкт Сьцяпана Бандэры паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дэпутат Юрый Сірацюк.

Таксама гарадзкая рада ўхваліла перайменаваньне вуліцы Баўмана ў вуліцу Януша Корчака, а вуліцы Кутузава — у вуліцу Генэрала Алмазава.

Юрый Сірацюк дадаў, што за перайменаваньне прагаласавалі 87 з 97 дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні.

Таксама было ўхвалена перайменаваньне яшчэ некалькіх вуліц. У прыватнасьці, былая вуліца Баўмана будзе названая ў гонар Януша Корчака, а праспэкт Ватуціна стане праспэктам Рамана Шухевіча — галоўнакамандуючага Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА).

Вуліца Кутузава будзе насіць імя генэрала Аляксея Алмазава, які з 1918 году ваяваў на баку Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і ўдзельнічаў у паходзе на Крым.

Радыё Свабода, 7 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/431/36234
Текущая дата: 20.11.2024