Міністэрства юстыцыі ЗША пачало крымінальнае расьсьледаваньне, зьвязанае з фактамі, выкладзенымі нядаўна ў гэтак званым «панамскім дасье» аб шырокіх міжнародных схемах ўхіленьня ад выплаты падаткаў.
Матэрыялы былі апублікаваныя ў некалькіх аўтарытэтных міжнародных выданьнях, сярод якіх была і брытанская газэта Guardian.
Фэдэральны пракурор акругі Манхэтэн Прыт Бхарара паведаміў, што ён зьвярнуўся ў Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў з просьбай аб супрацоўніцтве ў правядзеньні расьсьледаваньня. Менавіта гэтая арганізацыя ініцыявала найбуйнейшую ў гісторыі журналістыкі уцечку канфідэнцыйных дакумэнтаў, якія належаць панамскай афшорнай кампаніі Mossack Fonseca.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/441/35242
Текущая дата: 19.11.2024