Аб гэтым паведаміў 21 красавіка на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка.
Майстры мастацтваў Ізраіля, Чэхіі, Грузіі і Кітая шырока прадставяць сваю творчасць на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"У гэтым годзе наш традыцыйны праект "Фестываль без межаў" будзе каларытным. Звычайна ў яго праграме 1-2 канцэрты, а на гэтым форуме іх будзе 4. Свае праграмы прадставяць майстры мастацтваў Ізраіля, Чэхіі, Грузіі, рыхтуецца таксама сумесны беларуска-кітайскі праект", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка і дадаў, што Кітай прадставіць у Віцебску і мастацкую выстаўку. Ён падкрэсліў, што ў гэтым годзе шмат жадаючых паўдзельнічаць у фестывальных мерапрыемствах.
"У нас сотні зваротаў ад аматарскіх калектываў. І таму шырока будуць выкарыстаны адкрытыя пляцоўкі. Вялікая колькасць дастойных калектываў з розных краін свету, якія гатовы за свае сродкі прыехаць у Віцебск для таго, каб паказаць сябе. Гэта ацэнка нашай рабоце. Калі ёсць такая жывая цікавасць, то, напэўна, мы ўсё правільна робім", - сказаў дырэктар фестывалю.
XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).
21 красавіка 2016, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/441/35264
Текущая дата: 19.11.2024