Белорусский портал в Казахстане

Савет Бяспекі ААН склікае 5 чэрвеня пазачарговае пасяджэнне па Украіне



Савет Бяспекі ААН па ініцыятыве Літвы правядзе 5 чэрвеня пазачарговае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне, паведамляюць інфармагенцтвы.

"Па запыце місіі Літвы ў пятніцу ў Савеце Бяспекі пройдзе пасяджэнне па Украіне. З брыфінгам выступяць прадстаўнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне, а таксама намеснік Генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаннях Джэфры Фэлтман", - гаворыцца ў паведамленні пастаяннага прадстаўніцтва краіны пры ААН.

Напярэдадні сітуацыя на ўсходзе Украіны абвастрылася, ішлі баі каля заходняй ускраіны Данецка.

Як адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, Мінск пры неабходнасці ў сціслыя тэрміны арганізуе сустрэчы любых фарматаў для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для таго, каб бакі змаглі вырашыць спрэчныя пытанні не на полі бою, а за сталом перагавораў. "Калі для гэтага спатрэбіцца ў тэрміновым парадку арганізаваць правядзенне новых сустрэч трохбаковай кантактнай групы, рабочых груп або ў любых іншых фарматах, Мінск забяспечыць правядзенне падрыхтоўчых мерапрыемстваў у самыя сціслыя тэрміны", - запэўніў ён.

4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/449/31265
Текущая дата: 11.05.2024