Белорусский портал в Казахстане

У Год культуры неабходна актыўней папулярызаваць беларускую культуру за межамі краіны



Такое меркаванне выказаў 5 лютага на выязной калегіі Міністэрства культуры Беларусі кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.

Паводле яго слоў, беларуская культура дастойна прадстаўлена на мерапрыемствах як у краіне, так і за мяжой. Пры гэтым Барыс Святлоў адзначыў высокі ўзровень прафесіяналізму нацыянальных калектываў.

Яркімі падзеямі мінулага года сталі "Харавое веча", "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), "Славянскі базар у Віцебску", фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і многія іншыя мерапрыемствы.

На думку міністра, не павінны заставацца ўбаку і калектывы з рэгіёнаў. Многія з іх прадстаўляюць цікавыя творчыя праекты, якія могуць атрымаць не толькі мясцовую аўдыторыю.

5 лютага 2016, Маладзечна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/453/34135
Текущая дата: 19.11.2024