Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар`я Оліфер на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".
Леанід Кучма, прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, прапаноўвае правесці яе чарговае пасяджэнне толькі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін Нармандскай чацвёркі. З такой прапановай ён звярнуўся да спецыяльнага прадстаўніка дзеючага кіраўніка АБСЕ ў кантактнай групе Марціна Сайдзіка. Апошні, нагадаем, ініцыяваў правядзенне чарговага пасяджэння групы 10 лютага.
"У сувязі з працягам невыканання рэжыму цішыні з боку прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, з-за адсутнасці прагрэсу па вызваленні заложнікаў і выканання іншых пунктаў Мінскіх дамоўленасцей лічу мэтазгодным правесці чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску толькі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін Нармандскай чацвёркі", — цытуе Кучму яго прэс-сакратар.
Украінскі бок апошнім часам неаднаразова заяўляў аб парушэнні сепаратыстамі мінскіх дамоўленасцей.
Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы прайшло ў Мінску 27 студзеня.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2016
Мінск, 6 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/453/34154
Текущая дата: 19.11.2024