У выдавецкім доме "Звязда" адбыўся круглы стол.
Падчас яго быў закрануты перакладчыцкі аспект твораў беларускіх пісьменнікаў на мовы народаў Цэнтральнай Азіі, абмеркаваны далейшыя шляхі культурных стасункаў, агучана роля Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі ва ўсталяванні сувязей паміж літаратурамі.
Сваімі поглядамі на гэты конт падзяліліся дырэктар-галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" Алесь Карлюкевіч; доктар філалагічных навук, прафесар, в.а. дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка; кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Алена Манкевіч.
Звязда, 2 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/454/34075
Текущая дата: 19.11.2024