Белорусский портал в Казахстане

СНД шчыра гатова садзейнічаць вырашэнню вострай праблемы ва Украіне



Аб гэтым заявіў 19 траўня старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

"Мы ўсе вельмі перажываем за развіццё падзей ва Украіне, гэта наша суседняя дружалюбная, можна сказаць - братэрская краіна, таму мы не можам быць абыякавымі на прасторы СНД да таго, што адбываецца ва Украіне, і шчыра жадаем найхутчэйшай стабілізацыі сітуацыі ў гэтай краіне", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Як удзельнік нядаўняга нефармальнага саміту СНД у Маскве ён заўважыў, што ўкраінская тэма актыўна абмяркоўвалася кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці. "Прэзідэнты Расіі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана вельмі эмацыянальна і зацікаўлена гаварылі аб шчырым жаданні ўсіх краін Садружнасці садзейнічаць найхутчэйшаму ўрэгуляванню крызісу ва Украіне. Было выказана агульнае жаданне аб неабходнасці актывізаваць дыялог з заходнімі партнёрамі, але яшчэ была адзначана крайняя неабходнасць актывізацыі ўнутрыўкраінскага дыялогу. Менавіта гэты шырокі дыялог з краінамі Захаду, з ЗША і ўнутры Украны, што вельмі важна, можа садзейнічаць найхутчэйшаму вырашэнню пытання, - перакананы Сяргей Лебедзеў. - Такая зацікаўленасць сярод краін Садружнасці ёсць, і мы шчыра гатовы садзейнічаць вырашэнню гэтай вострай праблемы".

19 траўня 2015, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/457/31041
Текущая дата: 17.05.2024