Белорусский портал в Казахстане

Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне плануецца 22 мая ў Мінску



На сустрэчы плануецца абмеркаваць першыя вынікі працы тэматычных падгруп. Запланаваная таксама сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях.

Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне (Украіна — Расія — АБСЕ) плануецца 22 мая ў Мінску, паведамляе ў Facebook Дар`я Оліфер — прэс-сакратар Леаніда Кучмы, які прадстаўляе ў групе інтарэсы Кіева. "22 мая ў Мінску адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў г.зв. "ДНР" і "ЛНР", — піша Оліфер. 

Рашэнне аб пачатку працы чатырох падгруп — па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях, па палітычных пытаннях і па бяспецы — было прынятае 6 мая ў Мінску на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Працу кожнай падгрупы каардынуе прадстаўнік АБСЕ.

14 мая ў Мінску прайшла сустрэча эканамічнай падгрупы, 19 мая — падгруп па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 20 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/457/31065
Текущая дата: 17.05.2024