Белорусский портал в Казахстане

Беларусь можа выступіць у якасці пляцоўкі для перагавораў у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе



Такое меркаванне 27 лістапада выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў час цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў СД "Мост дружбы".

"Беларусь ужо абазначыла сябе ў якасці пляцоўкі для перагавораў па пытаннях дыялогу Расіі, Украіны і Заходняй Еўропы. Гэта бясспрэчны ўклад. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь можа быць зручнай пляцоўкай для любых дыялогаў, накіраваных на стабілізацыю і ўстанаўленне міру, у тым ліку для перагавораў па сітуацыі на Блізкім Усходзе", - сказаў Рыгор Рапота. 

БЕЛТА, 27 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/461/33404
Текущая дата: 19.11.2024