Пра гэта Прэзідэнт заявіў журналістам 11 кастрычніка пасля галасавання.
"Вы нам не падкідвайце больш баевікоў. Мы ўжо стаміліся на мяжы іх затрымліваць, з гранатамі, бітамі, пісталетамі, боепрыпасамі. Я ўжо стаміўся чытаць гэтыя даклады і глядзець гэтыя кінафільмы і рознага роду фотаздымкі. Не трэба. Давайце жыць дружна", — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што баевікоў пасылалі, бо "не думалі, што Лукашэнка зможа закрыць мяжу". Паводле яго слоў, калі ў затрыманых была з сабой пнеўматычная зброя, то іх проста адпраўлялі назад ва Украіну, а тых, хто спрабаваў правезці баявую зброю, затрымлівалі.
"Уваходзьце ў законнае рэчышча", — заклікаў ён Украіну.
Нагадаем, 10 кастрычніка прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка паведаміў БелаПАН, што за апошні тыдзень беларускія памежнікі з дапамогай сістэмы аналізу рызык выявілі на мяжы і адмовілі ва ўездзе ў Беларусь прыкладна 200 грамадзянам Украіны.
Паводле яго слоў, многія з не дапушчаных у краіну ўкраінцаў не маглі абгрунтаваць мэту візіту, называлі выдуманыя імёны асоб, якія запрасілі іх. У асабістых рэчах некаторых грамадзян былі знойдзеныя камуфляж, палаткі, гумовыя дубінкі, газавыя балончыкі, траўматычная зброя, электрашокеры.
Выяўлены таксама шэраг асоб, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку, у тым ліку за ўдзел у незаконных ваенных фарміраваннях, паведаміў Цішчанка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2015
Мінск, 11 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/468/32929
Текущая дата: 19.11.2024