Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
4 кастрычніка на палігоне Баграмян у Арменіі завяршыліся вучэнні Калектыўных міратворчых сіл (КМС) АДКБ "Непарушнае братэрства — 2015".
Вучэнні праходзілі ў адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў абароны і камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, якое было прынятае ў снежні 2014 года.
4 кастрычніка за дзеяннямі міратворчых кантынгентаў на заключным трэцім этапе назіралі начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, міністр абароны Арменіі Сейран Аганян, генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, дэпартамента аперацый па падтрыманні міру сакратарыята ААН, акрэдытаваных у Арменіі дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый.
На вучэннях ставіліся мэты па ўмацаванні ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж міратворчымі кантынгентамі дзяржаў — членаў АДКБ, павышэнні практычнага ўмення і навыкаў камандзіраў і штабоў у працы па падрыхтоўцы міратворчай аперацыі і кіраванні часцямі (падраздзяленнямі) КМС АДКБ падчас выканання міратворчых задач, выпрацоўцы адзінага разумення ў вырашэнні задач па спыненні і лакалізацыі канфлікту.
Асаблівая ўвага была нададзеная ўдасканаленню баявой зладжанасці міратворчых кантынгентаў пры вядзенні актыўных дзеянняў па выкананні імі задач ў міратворчай аперацыі.
Падчас вучэнняў былі абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі прапаноў статутным органам АДКБ аб фарміраванні і разгортванні КМС АДКБ у раёне правядзення міратворчай аперацыі. Пасля ўручэння рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і мандата на правядзенне аперацыі па падтрыманні міру кіраўніцтва практычнымі дзеяннямі перайшло да аб`яднанага камандавання сфарміраваных КМС АДКБ.
Падчас практычных дзеянняў органамі кіравання былі адпрацаваныя задачы па рэкагнасцыроўцы раёна правядзення аперацыі для падтрымання міру, давядзенні задумы папярэдніх баявых распараджэнняў падраздзяленням КМС, прыняцці адпаведных рашэнняў.
У межах вучэнняў міратворцы, якія ўваходзяць у склад КМС АДКБ, выканалі пастаўленыя перад імі задачы па падтрыманні міру ў зоне адказнасці.
Міратворчы ўзвод Беларусі сумесна з кантынгентамі ўзброеных сіл Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі адпрацаваў пытанні па патруляванні мясцовасці, адбіванні нападу незаконных узброеных фарміраванняў, абясшкоджванні самаробных выбуховых прыстасаванняў і эвакуацыі параненых, а таксама выканаў задачы па блакаванні і раззбраенні "баевікоў" з наступнай ліквідацыяй іх лагера падрыхтоўкі.
У вучэннях было задзенічана больш за 600 чалавек, прыкладна 50 адзінак тэхнікі, у тым ліку верталёты і беспілотныя лятальныя апараты.
Вучэнні "Непарушнае братэрства — 2015" завяршылі рэалізацыю плана асноўных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі сіл і сродкаў АДКБ на гэты год.
У 2016 годзе вучэнні КМС АДКБ плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2015
Мінск, 4 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/469/32824
Текущая дата: 19.11.2024