Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выбрана ў Савет кіраўнікоў МАГАТЭ на 2015-2017 гады



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі.

Выбранне адбылося 17 верасня ў ходзе пленарнага пасяджэння генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене. Выбранне ў Савет кіраўнікоў падкрэслівае ў тым ліку аўтарытэт Беларусі, якая актыўна развівае ядзерную энергетыку і выкарыстоўвае шырокі спектр ядзерных тэхналогій у навуцы, медыцыне і шэрагу галін эканомікі.

Савет кіраўнікоў збіраецца пяць разоў у год і разглядае асноўныя справаздачы, праграму і бюджэт МАГАТЭ, а таксама прадстаўляе генеральнай канферэнцыі рэкамендацыі па ўсіх важных пытаннях работы Агенцтва. Савет зацвярджае пагадненні аб гарантыях і праекты норм бяспекі МАГАТЭ, назначае генеральнага дырэктара, разглядае сітуацыі невыканання той ці іншай краінай яе абавязацельстваў па гарантыях нераспаўсюджвання ядзернай зброі і прымае рашэнне аб далейшых кроках, аж да перадачы пытання на разгляд Савета Бяспекі ААН.

Членства ў Савеце кіраўнікоў прадаставіць Беларусі магчымасць прымаць непасрэдны ўдзел у прыняцці ключавых рашэнняў Агенцтва па ўсіх напрамках яго дзейнасці.

17 верасня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/470/32658
Текущая дата: 19.11.2024