Пра гэта паведамляе пагранведамства Беларусі.
На беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы ў Брэсцкім раёне Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі як замоўцам работ па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы пачаліся работы па абазначэнні дзяржаўнай мяжы на мясцовасці.
У 2015 годзе плануецца пачаць выкананне аналагічных работ у Маларыцкім, Кобрынскім і Іванаўскім раёнах. Работы па абазначэнні дзяржмяжы на мясцовасці ў Брэсцкім і Маларыцкім раёнах плануецца завяршыць у 2015 годзе, а ў Кобрынскім і Іванаўскім раёнах — у 2016 годзе.
У 2015 годзе плануецца пачаць выкананне аналагічных работ у Маларыцкім, Кобрынскім і Іванаўскім раёнах. Работы па абазначэнні дзяржмяжы на мясцовасці ў Брэсцкім і Маларыцкім раёнах плануецца завяршыць у 2015 годзе, а ў Кобрынскім і Іванаўскім раёнах — у 2016 годзе.
Пачатку будаўніча-мантажных работ папярэднічаў комплекс мерапрыемстваў, якія былі выкананыя сумесна беларускім і ўкраінскім бакамі. Гэта — распрацоўка дакументаў, якія вызначаюць тэхналагічныя аспекты выканання работ, вынясенне лініі мяжы з дэлімітацыйнай карты на мясцовасць, яе замацаванне часовымі знакамі і зацвярджэнне месцаў устаноўкі пагранічных знакаў сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіяй.
Цяпер сіламі генеральнай падраднай арганізацыі ДА "Брэстмеліявадгас" выконваюцца работы па зводцы драўняна-хмызняковай расліннасці і планіроўцы паласы мацавання дзяржаўнай мяжы. Затым будуць устаноўленыя пагранічныя знакі. Таксама выконваюцца работы па пазначэнні стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Польшчы і Украіны, у першую чаргу, рэканструкцыя часткі канала Масціцкага, падрыхтоўка месца ўстаноўкі пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь у стыкавым пагранічным знаку "Буг".
Усе работы выконваюцца ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй, якую распрацавала генеральная праектная арганізацыя праектна-вышукальніцкае РУП "Белгіправадгас".
Беларуска-ўкраінская дзяржаўная мяжа ўстаноўленая дагаворам паміж Беларуссю і Украінай аб дзяржаўнай мяжы ад 12 мая 1997 года, дэмаркацыйныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб зацвярджэнні палажэння аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы ад 30 ліпеня 2014 года.
Агульная працягласць мяжы — прыкладна 1.084 км. З мэтай дэмаркацыі мяжы неабходна ачысціць прыкладна 760 км прасек, устанавіць прыблізна 3.000 пагранічных знакаў і падрыхтаваць дэмаркацыйныя дакументы. На гэтыя работы арыенціровачна спатрэбіцца сем-восем гадоў і 160-170 млрд. рублёў.
Палажэнне пра пункт стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Польшчы, Украіны зацверджана трохбаковым міжурадавым пагадненнем ад 14 сакавіка 2013 года (набыло моц 4 чэрвеня 2015 года пасля завяршэння бакамі ўсіх неабходных унутрыдзяржаўных працэдур). Сумеснай беларуска-польска-ўкраінскай камісіі даручана ажыццявіць работы па абазначэнні пункта стыку дзяржаўных межаў, падрыхтоўцы і падпісанні дэмаркацыйных дакументаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015
Мінск, 16 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/471/32626
Текущая дата: 19.11.2024