Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі рашуча асуджаюць бесчалавечны акт тэрарызму, учынены 17 ліпеня ў іракскім горадзе Хан Бані-Саад у момант святкавання важнага для ўсіх мусульман свята Ід аль-Фітр



Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Рэспубліка Беларусь паслядоўна выступае за актыўныя, скаардынаваныя і бескампрамісныя дзеянні сусветнай супольнасці ў мэтах выкаранення міжнароднага тэрарызму, ахвярамі якога чарговы раз сталі дзясяткі ні ў чым не вінаватых мірных грамадзян, у тым ліку дзяцей", - гаворыцца ў заяве.

Беларускі бок выказвае шчырыя спачуванні сем`ям загінулых і жадае хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

20 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/476/32039
Текущая дата: 18.11.2024