Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС.
Раніцай 11 ліпеня транспартным самалётам Іл-76 у пацярпелы ад землятрусу Непал адпраўлена гуманітарная дапамога на 3,39 млрд. рублёў.
У складзе грузу — палаткі, коўдры, дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзенне (курткі, плашчы), цукар, крупы.
У фарміраванні гуманітарнага грузу акрамя МНС удзельнічалі канцэрны "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам" і Магілёўскі аблвыканкам. Дастаўкай і суправаджэннем займаюцца МНС, Мінтранс і МЗС. Дапамога адпраўлена ў мэтах выканання пастановы Савета міністраў № 530 ад 24 чэрвеня за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2015
Мінск, 11 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/478/31923
Текущая дата: 18.11.2024