Белорусский портал в Казахстане

ЗША маюць намер размясціць ядзерную зброю ў Брытаніі



Выданне The Telegraph, спасылаючыся на дакументы Пентагона, паведаміла, што Злучаныя Штаты маюць намер размясціць ядзерную зброю ў Брытаніі.

У матэрыяле газеты The Telegraph сказана, што ЗША ўпершыню за 15 гадоў маюць намер размясціць ядзерную зброю ў Брытаніі, бо «узрастае пагроза з боку РФ».

Паводле інфармацыі газеты, гаворка ідзе пра авіябазу Лейкенхіт у графстве Саффолк. ЗША плануюць адправіць туды боегалоўкі, магутнасць якіх у тры разы перавышае магутнасць бомбы, якая была скінута на Хірасіму.

Звязда, 27 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/48/72321
Текущая дата: 05.10.2024