Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Кувейце, Тунісе і Францыі.
"У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычныя акты, учыненыя 26 чэрвеня ў Кувейце, Тунісе і ў Францыі, - адзначаецца ў заяве. - Узнікаючыя тэракты ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе - гэта новы сур`ёзны выклік, які ставіць пад пагрозу дабрабыт народаў і само існаванне шэрага краін. Між тым вядучыя дзяржавы апошнім часам заняты высвятленнем адносін адзін з адным, хоць сітуацыя дыктуе неабходнасць аб`яднання намаганняў у барацьбе з гэтым злом".
"Выпадкі тэрарыстычнай актыўнасці, што драматычна пачасціліся ў шэрагу рэгіёнаў свету, таксама актуалізуюць пытанне аб калектыўных мерах процідзеяння тэрору, пляцоўкай для выпрацоўкі якіх аб`ектыўна можа быць толькі Арганізацыя Аб`яднаных Нацый", - лічаць у МЗС.
Беларускае знешнепалітычнае ведамства выказала шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых.
26 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
26 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/480/31710
Текущая дата: 18.11.2024