Пра гэта паведамляе беларуская дыпмісія ў Парыжы.
З 18 чэрвеня па 18 жніўня ў Канах пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі праходзіць выстава беларускіх майстроў — мастачкі Глорыі Ран і аўтара скульптурнай лялькі, тэлевядучай Ірыны Рамбальскай.
Глорыя Ран, чые работы штогод удзельнічаюць у розных міжнародных выставах, прадставіла 20 карцін, на якіх выяўленыя пейзажы Беларусі і нацюрморты. Творы мастачкі знаёмяць гледачоў з відамі Полацка, Сафійскага сабора, Нарачы, а таксама перадаюць самабытнасць беларускай культуры.
Ірына Рамбальская прадставіла на выставе 10 работ. Сем з іх — лялькі, якія ўвасабляюць сем смяротных грахоў: гордасць, прагнасць, зайздрасць, гнеў, пажаднасць, абжорства і маркота. Аўтар выкарыстоўвае для вырабу арт-аб`ектаў разнастайнасць матэрыялаў: каштоўныя металы, натуральнае футра і скуру, камень, валасы, бісер і стразы. Спецыяльна для выставы ў Канах Рамбальская падрыхтавала яшчэ адну міні-экспазіцыю — партрэтныя копіі княгіні Манака Шарлен, актрысы Брыжыт Бардо і дыснееўскай гераіні — Спячай Прыгажуні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2015
Мінск, 21 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/481/31605
Текущая дата: 18.11.2024