Колькасць ахвяр чатырохдзённай анамальнай спёкі на поўдні Пакістана павялічылася да 780 чалавек.
Асноўная хваля спёкі прыпала на Карачы (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сінд і самы буйны горад краіны). Тэмпература паветра ў рэгіёне дасягае 44 градусы.
У гэтым годзе незвычайная спёка ў паўднёвых раёнах Пакістана супала са свяшчэннм для мусульман ўсяго свету месяцам рамадан, адным з галоўных атрыбутаў якога з`яўляецца строгі штодзённы пост, ён прадугледжвае поўнае ўстрыманне ад ежы і піцця на працягу ўсяго светлавога дня. Сітуацыю ў Пакістане пагаршаюць рэгулярныя шматгадзінныя адключэнні электраэнергіі.
Урад правінцыі Сінд аб`явіў аб увядзенні ў бальніцах надзвычайнай сітуацыі, вярнуўшы на работу ўсіх урачоў, якія знаходзіліся ў водпусках. Пакістанская армія ў сваю чаргу разгарнула мабільныя пункты дапамогі для тых, хто атрымаў сонечны ўдар.
24 чэрвеня 2015, Лондан
БЕЛТА - ТАСС
24 чэрвеня 2015, Лондан
БЕЛТА - ТАСС
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/481/31667
Текущая дата: 18.11.2024