Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Выданне "Перамога - адна на ўсіх" Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўзнагароджана на ХII Міжнародным конкурсе дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі", які прайшоў 4-5 чэрвеня ў Алматы.
Фотаальбом калектыву аўтараў удастоены дыплома ІІ ступені ў намінацыі "Перамога". Раней выданне, выпушчанае пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, было адзначана ўзнагародай 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".
У фотаальбоме сабрана каля 400 унікальных фотаздымкаў з архіва БЕЛТА, у тым ліку такіх вядомых ваенных карэспандэнтаў, як Уладзімір Лупейка, Васіль Аркашаў, Міхаіл Савін. Аўтар ідэі альбома генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук адзначыў, што ў рабоце над праектам былі заняты таксама Нацыянальная бібліятэка, Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. На яго думку, Перамога для кожнага чалавека, які жыве ў Беларусі, свая, і, падбіраючы фатаграфіі, калектыў працаваў з натхненнем, шмат раіўся, абмяркоўваў.
Асаблівасць фотаальбома "Перамога - адна на ўсіх" у тым, што паказаны не толькі ваенны перыяд. Прадстаўлены фатаграфіі, якія расказваюць пра апошнія перадваенныя гады, аб аднаўленні Беларусі пасля разрухі. У альбоме сабраны ўнікальны матэрыял. За кожнай фатаграфіяй - гісторыі і лёсы канкрэтных людзей. Усе фотаграфіі вельмі розныя, але маюць аб`яднальную ідэю, пабудаваную на дакладных і зразумелых паняццях аб тым, што такое радзіма, свабода і незалежнасць, што такое мір.
12 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
12 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/483/31496
Текущая дата: 18.11.2024