Белорусский портал в Казахстане

У Кіеве прайшоў гей-парад. Тры міліцыянты параненыя



У Кіеве завяршыўся гей-парад, які атрымаў назву «Марш роўнасьці».

Як паведамляюць СМІ, падчас сутыкненьняў пацярпелі трое супрацоўнікаў міліцыі, адзін зь іх быў паранены ў шыю. Затрыманыя 10 чалавек, якія атакавалі ўдзельнікаў акцыі.

Раней група радыкалаў прарвала ачапленьне і закідала ўдзельнікаў шэсьця дымавымі шашкамі. Актывістаў ЛГБТ руху ахоўвалі 13 аўтобусаў міліцыі. Паводле дадзеных СМІ, у мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 300 чалавек.

​Раней лідэр «Правага сэктару» дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Дзьмітры Яраш заявіў, што яго арганізацыя мае намер перашкодзіць маршу. «Правы сэктар» афіцыйна зьвярнуўся да мэра Кіева Віталя Клічко з заклікам не дапусьціць правядзеньня маршу. У чацьвер Клічко назваў акцыю ЛГБТ-актывістаў «несвоечасовай». Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў акцыю адпаведнай канстытуцыі краіны, але заявіў, што сам у ёй удзелу прымаць ня будзе.

Радыё Свабода
6 чэрвеня 2015, Менск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/484/31317
Текущая дата: 18.11.2024