Белорусский портал в Казахстане

Анамальная сьпёка ў Індыі. Тэмпэратура дасягае 50 градусаў па Цэльсію



У Індыі ахвярамі анамальнай сьпякоты сталі больш за дзьве тысячы чалавек.

У апошнія дні сярэдняя тэмпэратура ў некалькіх індыйскіх штатах складала прыкладна 47 градусаў, пікавыя значэньня дасягалі 50 градусаў.

Штогод у апошнія дні вясны ў Індыі рэгіструецца надзвычай высокая тэмпература, павышаецца і сьмяротнасць. Цяперашняя тэмпэратурная анамалія названая «другой у гісторыі краіны» па колькасьці ахвяр. У 1998 годзе катастрафічная сьпякота прывяла да гібелі двух з паловай тысяч індыйцаў.

Індыйскія крыніцы паведамляюць, што высокія тэмпэратуры могуць захавацца яшчэ некалькі дзён.

Радыё Свабода, 30 траўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/485/31174
Текущая дата: 18.11.2024