Паводле слоў міністра, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры падчас нядаўняга візіту ў Сочы адназначна выказаўся за няўхільнае выкананне ўсіх аспектаў мінскіх дамоўленасцяў.
"Я думаю, што цяпер ужо ўсе асноўныя заходнія дзяржавы, якія сочаць за сітуацыяй і маюць факты, добра разумеюць, што ўкраінскія ўлады з`яўляюцца галоўнай перашкодай на шляху выканання мінскіх пагадненняў з-за розных прычын", — заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 29 мая ў інтэрв`ю тэлеканалу "Россия-24" (стэнаграму апублікавала прэс-служба знешнепалітычнага ведамства).
"У Захаду наступная пазіцыя: калі мінскія дамоўленасці будуць выкананыя, то санкцыі супраць Расіі будуць знятыя. Як быццам адна Расія падпісала мінскія дамоўленасці, і яна адна павінна іх выконваць. Гэта зусім не так. На наша пытанне, як будуць рэагаваць на ўсе новыя выпадкі невыканання Кіевам сваіх абавязацельстваў, прычым не галаслоўныя, а даказаныя фактамі, нашы заходнія партнёры маўчаць. Я ўпэўнены, унутры яны пра гэта думаюць, і мы ведаем, што яны пасылаюць сігналы кіеўскаму кіраўніцтву — пакуль у закрытым рэжыме. Хоць, паводле маіх адчуванняў, шматлікія еўрапейцы ўжо на мяжы таго, каб пачынаць рабіць гэта публічна, бо такія кулуарныя ўгаворы пакуль не маюць эфекту", — сказаў Лаўроў.
"Мы ўзгаднілі падыход, які заключаецца ў тым, што Злучаныя Штаты, улічваючы іх уздзеянне на Кіеў, будуць гэтым уплывам карыстацца, з тым каб падахвочваць рух да выканання мінскіх дакументаў. Мы працягнем такую ж працу з прадстаўнікамі абвешчаных ДНР і ЛНР, якую мы ніколі не спынялі. Тое, што яны пагадзіліся і падпісалі мінскія пагадненні, сказаўшы, што будуць часткай Украіны, калі ўсе дамоўленасці будуць выкананыя, — вынік вельмі сур`ёзнай працы, якую з імі праводзіць Масква. Інакш яны абвясцілі б незалежнасць. Яны нават чуць не хацелі ні пра якія перамовы, акрамя як пра размежаванне, падзел маёмасці і яшчэ пра штосьці", — заявіў Лаўроў.
Ён адзначыў, што насуперак мінскім дамоўленасцям, неад`емнымі ўдзельнікамі якіх былі Данецк і Луганск, Кіеў спрабаваў звесці кантактную групу і яе рабочыя падгрупы да трохбаковага фармату Расія — Украіна — АБСЕ, а ЛНР і ДНР запрашаліся б у залежнасці ад жадання Кіева для таго, каб іх інфармавалі пра вынікі дамоўленасцяў. "Мы дамагаліся, і на 2 чэрвеня запланаванае сінхроннае пасяджэнне ўсіх чатырох рабочых падгруп. Спадзяюся, што гэтая дата будзе вытрыманая. Вельмі важна паглядзець на ход дыскусіі па практычных палажэннях, раздзелах мінскага дакумента. Вядома, цяпер вельмі важна спыніць спробы парушэння перамір`я, спробы неяк гуляць з цяжкім узбраеннем, якое павінна адводзіцца і захоўвацца ў месцах пастаяннага складавання", — сказаў расійскі міністр.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 мая 2015
Мінск, 30 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/485/31224
Текущая дата: 18.11.2024