У Душанбэ 12—13 мая адбудзецца пасяджэнне Савета па справах моладзі дзяржаў — удзельніц Садружнасці.
Як паведамляе прэс-служба Выканкама СНД, члены савета абмяркуюць ход выканання плана мерапрыемстваў на 2014—2015 гады па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва краін СНД на перыяд да 2020 года і праект аналагічнага плана на 2016—2017 гады.
На пасяджэнні плануецца разгледзець пытанні правядзення ў дзяржавах Садружнасці маладзёжных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў, а таксама рэалізацыі Міжнароднага маладзёжнага праекта "100 ідэй для СНД".
Будуць абмеркаваныя пытанні ўдасканалення нарматыўнай прававой базы ў сферы маладзёжнай палітыкі і практыкі яе правапрымянення, стварэння базавых арганізацый дзяржаў — удзельніц СНД па працы з моладдзю і па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва, стварэння і падтрымкі студэнцкіх працоўных і маладзёжных валанцёрскіх атрадаў.
Апрача таго, члены савета разгледзяць пытанні правядзення нарад кіраўнікоў даследчых структур краін СНД па вывучэнні праблем моладзі і кангрэса маладых прадпрымальнікаў, стварэння Канфедэрацыі маладзёжных нацыянальных асацыяцый (саветаў) дзяржаў Садружнасці.
Будзе вывучаны вопыт рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Таджыкістане, а таксама стан і перспектывы практыкі ацэнкі ў дзяржавах СНД становішча моладзі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2015
Мінск, 3 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/488/30826
Текущая дата: 18.11.2024