Паміж беларускай і літоўскай сталіцамі будзе наладжанае хуткаснае чыгуначнае злучэньне.
Гэта абмяркоўвалася падчас пасяджэньня беларуска-літоўскай рабочай групы па ўзаемадзеяньні ў транзытна-транспартнай сфэры, якое праходзіла 15 і 16 красавіка, — паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Для рэалізацыі прапановы паміж Менскам і Вільняй будзе электрыфікаванае злучэньне Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Каня — Новая Вільня, а таксама ўведзеныя ў эксплюатацыю хуткасныя электрацягнікі.
У 2014 годзе паміж дзьвюма краінамі было перавезена 356.000 пасажыраў.
Радыё Свабода, 16 красавіка 2015
Радыё Свабода, 16 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/490/30572
Текущая дата: 18.11.2024