Пра гэта паведаміў прадзюсар французскай кампаніі В-Tween Production Арно Фрыле на сустрэчы з беларускім паслом у Парыжы Паўлам Латушкам.
Частка фільма здымалася ў кастрычніку 2014 года ў Мінску. Прадзюсарам здымак у Беларусі выступіла В-Tween Production. Паслугі па кінавытворчасці карціны былі аказаныя беларускімі кампаніямі: Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і "Дэмарш-фільм".
Рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя фільма з`яўляецца Арно Дэплешан. У галоўных ролях здымаліся Мацьё Амальрык, Квенцін Дальмэр, Дзінара Друкарава. З беларускіх акцёраў у здымках фільма ўдзельнічалі Генадзь Фамін, Павел Адамчыкаў, Сяргей Тарасюк, Зінаіда Зубкова. Прэм`ера фільма ў Францыі запланаваная на 20 мая.
Як паведаміла пасольства, падчас сустрэчы Латушка і Фрыле абмеркавалі перспектывы рэалізацыі з французскай кінапрадзюсарскай кампаніяй наступных кінапраектаў з прыцягненнем "Беларусьфільма".
БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2015
Мінск, 19 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/490/30603
Текущая дата: 18.11.2024