«Гадзіна Зямлі» — гэта глябальная штогадовая міжнародная акцыя, арганізаваная Сусьветным фондам дзікай прыроды, якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка.
У гэты дзень у прызначаны час людзі ў розных краінах сьвету на адну гадзіну адключаюць сьвятло і іншыя электрапрыборы.
Сэнс акцыі — прыцягнуць максымальна шырокую ўвагу ўсясьветнай супольнасьці да праблемы зьмены клімату плянэты, паказаць сваю падтрымку ідэі неабходнасьці аб’яднаных дзеяньняў у вырашэньні гэтай экалягічнай праблемы.
Па беларускім часе «Гадзіна Зямлі» — з 20:30 да 21:30.
Радыё Свабода, 28 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/493/30233
Текущая дата: 18.11.2024