Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сустрэўся ў Ліёне і Канах з двума ветэранамі французскай эскадрыллі "Нармандыя — Нёман" — Андрэ Пірані і Гаелем Табурэ.
Паводле звестак дыппрадстаўніцтва, Латушка ўручыў ім медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
Пасол "выказаў словы ўдзячнасці французскім ветэранам за іх гераізм і самаахвярнасць, выказаныя падчас Другой сусветнай вайны, іх унёсак у вызваленне Беларусі і іншых краін ад нямецка-фашысцкай акупацыі".
Латушка "зазначыў, што эскадрылля "Нармандыя — Нёман" у гады вайны з`яўлялася яркім прыкладам савецка-французскага баявога братэрства па зброі".
Плануецца, што 4 чэрвеня ў Музеі космасу і паветраплавання ў Ле-Буржэ адкрыецца новая экспазіцыя, прысвечаная авіяпалку "Нармандыя — Нёман".
Мінск, 16 сакавіка 2015
Мінск, 16 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/494/30134
Текущая дата: 18.11.2024