Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.
"Укараненне далейшых санкцый у дачыненні да Расіі і іх працяг да поўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў, уключаючы аднаўленне кантролю за ўкраінска-расійскай мяжой", абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы вечарам 5 сакавіка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і канцлер Германіі Ангела Меркель,
Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць павелічэння колькасці назіральнікаў АБСЕ і паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці місіі для паскарэння разгортвання назіральных пунктаў арганізацыі на лініі сутыкнення.
3 сакавіка паводле вынікаў сустрэчы з Еўракамісіяй у Бруселі Меркель заявіла, што зняцце санкцый з Расіі магчымае толькі пасля поўнай імплементацыі мінскіх дамоўленасцяў. "Дагэтуль рэжым спынення агню кволы, ён павінен стаць стабільным", — прыводзіць словы Меркель прэс-служба ўрада ФРГ. Як заявіла канцлер, калі ўхвалены ў Мінску комплекс мер, у тым ліку аднаўленне кантролю на ўкраінска-расійскай мяжы, не будзе рэалізаваны, Еўракамісія і Савет ЕС гатовы выпрацаваць і ўвесці новыя санкцыі. "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны будзе адноўленая толькі тады, калі ўкраінскія памежнікі зноў змогуць ахоўваць усю ўкраінска-расійскую мяжу", — заявіла Меркель.
Кіеў абвінавачвае Маскву ў тым, што цераз не падкантрольны яму ўчастак мяжы ў Данецкай і Луганскай абласцях з Расіі завозяць зброю і боепрыпасы для баевікоў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск — Берлін, 6 сакавіка 2015
Мінск — Берлін, 6 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/495/29957
Текущая дата: 18.11.2024