Ісламскі прапаведнік з Кувейта Ібрагім аль-Кендары выступіў з прапановай знішчыць егіпецкія піраміды і статую сфінкса.
Пра гэта са спасылкай на егіпецкае выданне Al-Watan паведамляе ТАСС.
Па словах аль-Кендары, той факт, што раннія мусульмане, прыйшоўшы ў Егіпет, не разбурылі помнікі часоў фараонаў, яшчэ не значыць, што гэтага не трэба рабіць цяпер. Раз прарок Мухамед ў свой час знішчыў усіх ідалаў ў Мецы, значыць, яго нашчадкі таксама павінны пакласці канец ідалапаклонству, нават нягледзячы на тое, што цяпер будынкі перыяду фараонаў з`яўляюцца не аб`ектамі культу, а толькі помнікамі гісторыі, культуры і архітэктуры, лічыць кувейцкі рэлігійны дзеяч.
Раней з аналагічнай прапановай знішчыць піраміды і сфінкса выступіў лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) Абу Бакр аль-Багдадзі. Ён назваў задачу знішчыць гэтыя гістарычныя помнікі «рэлігійным абавязкам».
Некалькі дзён таму стала вядома пра знішчэнне старажытнага горада Німруд баевікамі ІД. Усё, што засталося ад спадчыны асірыйскай цывілізацыі (горад быў заснаваны ў XIII стагоддзі да нашай эры), было знесена бульдозерамі.
Гэта ўжо не першае дзеянне, накіраванае на знішчэнне культурных каштоўнасцяў, ажыццёўленае баевікамі «Ісламскай дзяржавы». У канцы лютага ісламісты кавадламі разбілі ўшчэнт калекцыю статуй і скульптур, узрост якіх перавышаў некалькі тысяч гадоў, у музеі падкантрольнага ІД горада Масул на поўначы Ірака.
Наша Ніва, 9 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/495/30009
Текущая дата: 18.11.2024