Белорусский портал в Казахстане

Эксперты СНД узгодняць папраўкі ў Пагадненне аб узаемным прызнанні льгот для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны



Пра гэта паведамляе прэс-служба выканкама.

17—18 сакавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне міждзяржаўнай рабочай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб узаемным прызнанні льгот і гарантый для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, сем`яў загінулых ваеннаслужачых. 

Пагадненне, падпісанае 15 красавіка 1994 года ўсімі дзяржавамі — удзельніцамі СНД, накіраванае на ўзмацненне сацыяльнай абароны ветэранаў. Аднак з цягам часу некаторыя артыкулы дакумента састарэлі і патрабуюць карэкціроўкі, таму было вырашана ўнесці ў пагадненне папраўкі. 

Папярэдняе пасяджэнне міждзяржаўнай рабочай групы па дапрацоўцы праекта пратакола прайшло ў лістападзе мінулага года. На сустрэчы дакумент быў дапрацаваны і ўзгоднены, вырашана ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Пасля накіравання праекта пратакола ў краіны Садружнасці для разгляду і правядзення ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення ў выканкам паступілі новыя заўвагі да дакумента. Яны і будуць абмяркоўвацца на чарговым пасяджэнні рабочай групы. 

Пагадненне аб узаемным прызнанні льгот і гарантый прадугледжвае, у прыватнасці, права на бясплатную хуткую і неадкладную медыцынскую дапамогу, ільготнае абслугоўванне прадпрыемствамі і арганізацыямі службаў быту, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту для ветэранаў ВАВ, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыях іншых дзяржаў і сем`яў загінулых ваеннаслужачых, якія пражываюць у краінах СНД. 

У пагадненні таксама гаворыцца, што дзяржавы прымаюць меры для забеспячэння аховы магіл, помнікаў інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, удзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыях іншых дзяржаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/495/30092
Текущая дата: 18.11.2024