Аб гэтым паведамляе інфармагенцтва "Кабарлар" са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Меліса Турганбаева.
Целаахоўнік забітага ў Мінску крымінальнага аўтарытэта з Кыргызстана Алмамбета Анапіяева Гулжыгіт Абдылазізаў, які знаходзіўся з нябожчыкам у Беларусі, сам здаўся ўладам у Бішкеку з-за апаскі за сваё жыццё.
Паводле слоў кіраўніка МУС, пасля забойства Абдылазізаў вярнуўся ў Бішкек з Мінска праз Маскву. Супрацоўнікі праваахоўных органаў сустрэлі яго ў аэрапорце. "Ён даў паказанні, як гэта ўсё адбывалася ў Мінску, ён больш за ўсё баіцца за сваё жыццё. Усе следчыя мерапрыемствы закончаны", — сказаў Меліс Турганбаеў.
Інфармагенцтва таксама паведамляе, што згодна з паказаннямі целаахоўніка да забойства Анапіяева маюць дачыненне Айбек Абдыразакаў і Рустам Сайдуеў. Паводле звестак беларускіх праваахоўных органаў, яны затрыманы. Абодва, нагадвае інфармагенцтва, з`яўляюцца набліжанымі брата экс-прэзідэнта Кыргызстана і былога кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы Жаныша Бакіева. Яны праходзяць абвінавачванымі па справе аб забойстве былога кіраўніка апарату прэзідэнта Медэта Садыркулава.
Нагадаем, 18 лютага на вуліцы Карла Лібкнехта ў багажніку аўтамабіля прадстаўнічага класа быў знойдзены труп мужчыны. Кыргызстанскія СМІ паведамілі, што гэта крымінальны аўтарытэт Алмамбет Анапіяеў. 24 лютага беларускія следчыя органы распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што адным са сваякоў забіты сапраўды апазнаны як Алмамбет Анапіяеў. Аднак працэдура ідэнтыфікацыі працягваецца. Для выключэння памылкі і канчатковага ўстанаўлення асобы, а таксама прыняцця рашэння аб перадачы цела мужчыны сваякам неабходна заключэнне генатыпаскапічнай экспертызы, якая пакуль не завершана.
Калі быў знойдзены труп, міліцыя канфіскавала пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, выдадзены на імя Алмазбека Шакірава. Дата нараджэння — 24 красавіка 1974 года, ураджэнец Кыргызстана. Дата выдачы пашпарта — 27 ліпеня 2010 года. Устаноўлена, што пашпарт фальшывы: фота ў дакуменце заменена фотаздымкам Анапіяева.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2015
Мінск, 25 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/497/29807
Текущая дата: 18.11.2024