Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Разам з Беларуссю ініцыятарамі прыняцця рэзалюцыі сталі Арменія, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Усяго суаўтарамі дакумента сталі 82 дзяржавы. Рэзалюцыя прадугледжвае правядзенне ў пачатку мая 2015 года прымеркаванага да юбілейнай даты спецыяльнага ўрачыстага пасяджэння Генасамблеі для ўвекавечвання памяці ўсіх ахвяр вайны.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас падкрэсліў, што для яго краіны, якая ў час вайны апынулася ў самым цэнтры ваенных дзеянняў, горыч і боль страт сталі неад`емнымі складнікамі нацыянальнай памяці. Беларускі дыпламат звярнуў увагу на мудрасць дзяржаўных дзеячаў, якія 70 гадоў таму знайшлі ў сабе сілы пераадолець палітычныя і ідэалагічныя рознагалоссі і аб`яднаць свае краіны для барацьбы з фашызмам.
Андрэй Дапкюнас прапанаваў разглядаць гадавіну заканчэння вайны не як чарговую дату, а як унікальную магчымасць паспрабаваць зразумець, якім чынам урокі мінулай вайны могуць дапамагчы пазбегнуць трагічных і непапраўных памылак у будучыні.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН таксама заклікаў краіны задумацца аб тым, як паспець аднавіць пачуццё адзінства, дух супрацоўніцтва і ўсвядоміць адказнасць за наш агульны дом.
27 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/497/29848
Текущая дата: 18.11.2024