Белорусский портал в Казахстане

Больш як 200 рэйсаў адменены ў аэрапортах Германіі з-за забастоўкі



Больш як 200 рэйсаў адменены 9 лютага ў трох аэрапортах Германіі з-за забастоўскі супрацоўнікаў сферы бяспекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Найбольш забастоўка ахапіла аэрапорт Гамбурга, адмена і затрымка рэйсаў закранула тут 40 тыс. чалавек, паколькі з 400 запланаваных рэйсаў больш як 150 былі адменены. У аэрапорце Штутгарта забастоўка прывяла да адмены 32 з 241 назначаных рэйсаў. Менш за ўсё пацярпеў аэрапорт Мюнхена, дзе адменены ўсяго 18 рэйсаў. Пры гэтым у аэрапорце Гановера, у якім таксама спачатку была аб`яўлена забастоўка, змяненняў у раскладзе рэйсаў не было. 

Арганізатарам забастоўкі з`яўляецца прафсаюз работнікаў сферы паслуг Ver.di. Прафсаюзы патрабуюць павысіць заработную плату персаналу службаў бяспекі на 0,7-2,5 еўра за гадзіну, у залежнасці ад федэральных зямель, дзе размешчаны аэрапорты. З іх пункту гледжання, служачыя, якія займаюцца асабістым кантролем пасажыраў і надглядам багажу, штодзень выконваюць напружаную і адказную работу, якая павінна лепш аплачвацца.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, кіраўнік федэральнага саюза работнікаў службаў бяспекі Харальд Ольшак у сваю чаргу абвінаваціў Ver.di ў тым, что прафсаюз валодае недакладнымі лічбамі. Работадаўцы гатовы павялічыць пагадзінную аплату на 6,13 працэнта ў Ніжняй Саксоніі, на 4,6 працэнта ў Гамбургу і на 3,53 працэнта ў Бадэн-Вюртэмбергу. Перагаворы прадаўжаюцца.

9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/499/29570
Текущая дата: 18.11.2024