Белорусский портал в Казахстане

Пачасціліся выпадкі крадзяжоў міжнародных паштовых адпраўленняў, адрасаваных беларускім грамадзянам



Адразу некалькі мінчан, якія заказалі да святаў падарункі ў замежных інтэрнэт-магазінах, сталі ахвярамі падману, паведамляе тэлеканал ОНТ. Падазроныя пасылкі былі затрыманыя на мытні падчас надгляду паштовых адпраўленняў.

Сумненне выклікалі дзве бандэролі, якія трапілі ў Беларусь з Сінгапура транзітам цераз Галандыю. У дэкларацыі было ўказана, што ва ўпакоўцы знаходзяцца электронныя планшэты. Праўда, бандэроль была ацэненая ў 20 долараў. Пасля ўскрыцця высветлілася, што замест планшэтаў унутр пакладзеныя кавалкі бетону, зараднае прыстасаванне і акуляры для прагляду фільмаў у 3D-фармаце.

Як заявіў галоўны інспектар пункта мытнага афармлення "Мінская пошта" Вячаслаў Адамовіч, апошнім часам пачасціліся выпадкі крадзяжоў міжнародных паштовых адпраўленняў, адрасаваных грамадзянам Беларусі. "Гэта сведчаць пра тое, што ў некаторых краінах існуе доступ да пасылак. Зараз затрыманыя тры пасылкі з краін Еўропы", — сказаў ён.

Згодна з Сусветнай паштовай канвенцыяй, уладам краіны, з якой паступілі пасылкі, паведамяць пра гэта. Будзе праведзена ўласнае расследаванне.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/508/28812
Текущая дата: 17.11.2024