У «Глябальным індэксе мілітарызацыі — 2014», які ўлічвае паказьнікі за 2013 год, Беларусь заняла 11-е месца з 152 краін.
Гэта найвышэйшы паказьнік мілітарызаванасьці Беларусі за ўвесь час назіраньняў. Складальнікі ГІМ улічваюць суадносіны ваенных выдаткаў да ВУП, колькасьць вайскоўцаў і цяжкага ўзбраеньня — да ўсяго насельніцтва краіны.
З суседзяў Беларусі Украіна займае 13-е месца, Літва — 58-е, Польшча — 74-е, Латвія — 78-е. Казахстан знаходзіцца на 72-й пазыцыі, ЗША — на 31-й.
Найбольш мілітарызаванымі краінамі прызнаныя Ізраіль, Сынгапур, Армэнія, Сырыя, Расея, Кіпр, КНДР, Іярданія, Грэцыя і Азэрбайджан, найменш — Гаіці, Коста-Рыка, Панама, Ісьляндыя і Папуа-Новая Гвінэя.
Радыё Свабода
14 сьнежня 2014, Менск
14 сьнежня 2014, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/509/28625
Текущая дата: 17.11.2024