Аб гэтым заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Дасягнутая пакуль папярэдняя дамоўленасьць, што сустрэчаў Менску адбудзецца 9 сьнежня», — цытуе словы Парашэнкі Інтэрфакс-Украіна.
Мэта сустрэчы — зацьверджаньне пляну-графіку імплемэнтацыі менскіх дамоўленасьцяў, у прыватнасьці спыненьня агню і адводу цяжкіх узбраеньняў, арганізацыі кантролю з боку АБСЭ.
«Задача, якую ставіць Украіна — зацьверджаньне пляну-графіку імплемэнтацыі менскіх дамоўленасьцяў. Маецца на ўвазе, каб 9 чысла адбыўся дзень артылерыйскай цішы, і на працягу 30 дзён мы выйшлі на лінію, якая пазначаная ў менскім пратаколе. Гэта мусіць карэспандавацца з адводам цяжкіх узбраеньняў, артылерыі і тэхнікі і пачаткам эфэктыўнага выкарыстаньня маніторынгавай і вэрыфікацыйнай функцыі АБСЭ для таго, каб забясьпечыць устойлівае спыненьне агню. Гэта мусіць карэспандавацца з падрыхтоўкай да палітычнага працэсу арганізацыі мясцовых выбараў на Данбасе», — сказаў прэзыдэнт.
Радыё Свабода, 6 сьнежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/510/28501
Текущая дата: 17.11.2024