Прадстаўнікі ўсіх пяці партый, якія прайшлі ў Вярхоўную раду, — «Блёку Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», «Самапомачы», «Радыкальнай партыі Алега Ляшка» і «Бацькаўшчыны» — парафіравалі праект пагадненьня пра стварэньні кааліцыі ва ўкраінскім парлямэнце 8-га скліканьня.
Афіцыйная прэзэнтацыя тэксту пагадненьня з удзелам прадстаўнікоў і лідэраў палітычных сілаў адбудзецца 21 лістапада — партыі спрабавалі пасьпець парафіраваць праект пагадненьня да дня гадавіны Майдану.
Падпісаньне тэксту пагадненьня адбудзецца 27 лістапада, калі адкрыецца першае паседжаньне парлямэнту 8-га скліканьня.
Радыё Свабода, Менск
21 лістапада 2014
21 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/512/28326
Текущая дата: 17.11.2024