Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Украіны заявіў пра гатоўнасць да поўнамаштабнай вайны з Расіяй



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв`ю нямецкай газеце Bild заявіў, што Украіна гатовая да сцэнарыя поўнамаштабнай вайны з Расіяй, паведамляе УНІАН.

"Мы падрыхтаваліся да сцэнарыя поўнамаштабнай вайны, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Украінская армія знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым усяго пяць месяцаў таму".

Парашэнка таксама падкрэсліў, што зараз Украіна "не хоча нічога так, як міру", але, на жаль, зараз вымушаная абдумваць найгоршыя сцэнарыі.

Як паведамляў УНІАН, Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны абнародаваў 16 лістапада звесткі пра тое, што прарасійскія баевікі і расійскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступлення. "Фіксуюцца прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў і расійскіх войскаў да правядзення наступальных аперацый", — заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, словы якога прыводзіць сайт цэнтра.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/513/28283
Текущая дата: 17.11.2024