Белорусский портал в Казахстане

Саміты кіраўнікоў урадаў і кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці ў Мінску ў маі і кастрычніку



Пасяджэнні саветаў кіраўнікоў урадаў і кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці ў Мінску адпаведна ў маі і кастрычніку бягучага года.

Паводле слоў выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, на тэрыторыі Беларусі ў час старшынства ў СНД будзе праведзена нямала розных форумаў і канферэнцый. Бліжэйшае з буйных мерапрыемстваў — сустрэча кіраўнікоў урадаў Садружнасці 30 мая ў Мінску. «Мы цяпер з апаратам урада Беларусі ўжо заняты канкрэтнай падрыхтоўкай гэтага мерапрыемства. Спадзяёмся на прыезд усіх кіраўнікоў урадаў краін СНД, у тым ліку чакаем, што будуць і прадстаўнікі Украіны. Гэта адпавядала б інтарэсам і самой Украіны, і, зразумела, інтарэсам краін Садружнасці», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

На пасяджэнни Савета кіраўнікоў урадаў плануецца разгледзиць 20 важных пытанняў, якія датычацца захавання і ўмацавання інавацыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, адукацыі, умацавання ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы і інш.

Сустрэчу на вышэйшым узроўні — пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД — плануецца правесці ў Мінску ў сярэдзіне кастрычніка. Напярэдадні традыцыйна пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў Садружнасці.

Звязда, 5 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/530/25951
Текущая дата: 29.09.2024