Дакумент падпісалі 27 чэрвеня ў Бруселі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Савета ЕС Герман ван Рампёй, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў усіх 27 краін — членаў ЕС.
Палітычную частку пагаднення Украіна і Еўрасаюз падпісалі 21 сакавіка гэтага года. Такім чынам, дакумент падпісаны ў поўным аб`ёме.
Пагадненне прадугледжвае палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю Украіны з Еўрапейскім саюзам. У выпадку ратыфікацыі пагаднення Вярхоўнай Радай Украіны ў кароткія тэрміны, дакумент можа быць часова імплементаваны без таго, каб чакаць ратыфікацыі ўсімі 27 краінамі — членамі ЕС, якая можа заняць некалькі гадоў.
Мэтай асацыяцыі з`яўляецца паступовае збліжэнне бакоў, якое базуецца на агульных каштоўнасцях і цесных прывілеяваных сувязях і паглыбленні ўдзелу Украіны ў праграмах і агенцтвах ЕС.
Рэжым паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрасаюзам прадугледжвае неадкладную адмену дзейных увазных пошлін на большасць тавараў двухбаковага гандлю (82,6% таварных пазіцый з боку Украіны і 91,8% з боку ЕС). Для іншых таварных пазіцый будуць устаноўлены пераходныя перыяды — калі пошліны будуць паступова зніжацца на працягу некалькіх гадоў (ад года да сямі гадоў). Пераходныя рэжымы ўстанаўліваюцца пераважна для Украіны ў якасці абароннай меры падрыхтоўкі ўкраінскіх вытворцаў да працы ва ўмовах канкурэнцыі з еўрапейскімі партнёрамі. Акрамя таго, у якасці абароннай меры для ўкраінскіх вытворцаў будуць устаноўлены нераўназначныя зніжэнні пошлін на аграрную прадукцыю.
Украіна і ЕС планавалі падпісаць пагадненне аб асацыяцыі яшчэ ў лістападзе 2013 года на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе. Аднак за тыдзень да падпісання ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс еўраінтэграцыі. Гэта выклікала масавыя акцыі пратэсту ва Украіне, якія завяршыліся адхіленнем ад улады прэзідэнта Віктара Януковіча.
Пагадненні аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня таксама падпісалі Грузія і Малдова.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/533/26452
Текущая дата: 17.11.2024