Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прызначаны развіваць творчы дыялог паміж дзяржавамі



Аб гэтым сказана ў прывітанні гасцям і ўдзельнікам XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

"Паважаныя сябры, я рады вітаць гасцей Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Я ўдзячны ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага аўтарытэтнага форуму мастацтваў, які прызначаны развіваць творчы дыялог паміж дзяржавамі. Упэўнены, што фестываль і ў далейшым будзе несці сваю місію, садзейнічаючы міжнароднаму культурнаму ўзаемаўзбагачэнню", - сказана ў прывітальным слове.

Прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што паважаная беларуская публіка па заслугах ацэніць прадстаўленыя на форуме народныя традыцыі Украіны, магутны патэнцыял украінскіх выканаўцаў. "Няхай натхненне, творчы пошук і наватарства заўсёды суправаджаюць "Славянскі базар у Віцебску", - пажадаў Віктар Януковіч.

12 ліпеня 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/541/22166
Текущая дата: 16.06.2024