Дэпутат Бундэстага Марылуіза Бек павіншавала беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў за 2013 год.
Як зазначаецца ў віншаванні, "Святлана Алексіевіч вельмі тонка і чуйна апісвае рэальнасць Беларусі, якая становіцца ўсё больш жорсткай".
"Яе кнігі прысвечаныя людзям, ахвярам Другой сусветнай вайны і сталінскага перыяду, ахвярам Чарнобыля, ахвярам дыктатуры, якая ўмацоўваецца ў сённяшняй Беларусі. Пры гэтым яна не адмаўляе, што аўтарытарныя ўлады карыстаюцца маўклівай згодай шырокіх слаёў, таму што многія баяцца нявызначанасці больш, чым рызыкаў, звязаных са свабодай", — падкрэслівае Марылуіза Бек.
"Мы рады рашэнню журы Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў і жадаем пераможцы, каб яе праца садзейнічала ператварэнню Беларусі ў адкрытую і свабодную краіну", — зазначаецца ў віншаванні.
Пра тое, што Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў за 2013 год, стала вядома некалькі дзён таму. Памер прэміі складае 25 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу.
Прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў — міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за ўнёсак у развіццё міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Заснаваная ў 1949 годзе, прэмія штогод уручаецца Біржавым саюзам нямецкіх кнігагандяроў падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу. Урачыстая цырымонія ўручэння праходзіць у Паульскірсе горада Франкфурт.
БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/570/21772
Текущая дата: 18.11.2024