Аб гэтым паведаміў 11 красавіка начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргей Маліноўскі.
Пагадненне аб прыгранічным руху паміж Беларуссю і Літвой падпісана, але яно яшчэ не ўступіла ў сілу, канстатаваў Сяргей Маліноўскі. Гэты дакумент аналагічны такім жа пагадненням аб прыгранічным руху, якія прыняла Беларусь і з іншымі краінамі-суседкамі - Польшчай і Латвіяй. Цяпер на практыцы такое пагадненне прымяняецца толькі з Латвіяй. "Сітуацыя на сённяшні дзень выглядае такім чынам, што мы хацелі б падвесці некаторыя вынікі і ўжо на аснове гэтага вопыту разглядаць падыходы да перспектывы ўступлення ў сілу і ўвядзення ў практычную рэалізацыю пагадненняў з іншымі нашымі суседзямі", - сказаў прадстаўнік МЗС.
Ён таксама нагадаў, што гэта пытанне разглядалася 10 красавіка на сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Латвіі, гэта была адна з тэм перагавораў. Бакі канстатавалі паспяховае функцыянаванне гэтага пагаднення. Але на цяперашнім этапе, праз некалькі месяцаў яго работы, ёсць пытанні, над якімі абодва бакі хацелі б папрацаваць у мэтах удасканалення пагаднення, сказаў Сяргей Маліноўскі. "Таму я думаю, што і пагадненне з Літвой - гэта пытанне, да якога абодва бакі могуць вярнуцца ў недалёкай будучыні", - адзначыў ён.
11 красавіка 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/578/20489
Текущая дата: 18.11.2024